Будаўніцтва касцёла ідзе з 2017 года на ўездзе ў Гомель. Як расказвае кіраўнік мясцовага прыхода, з’яўленню храма паспрыяў нябожчык біскуп Казімір Вялікасялец.

«Комплекс будзе выкананы ў гатычным стылі. Ён стане адзіным такім у Гомелі», — расказаў галоўнай прапагандысцкай газеце вобласці настаяцель храма Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі Леанард Адушкевіч.
Па яго словах, будынак будзе ўзведзены з чырвонай цэглы, у храма будуць дзве вежы вышынёй 26 метраў, унутраная зала — 16 на 26 метраў, а само месца, дзе праводзіцца імша — 6 на 9 метраў.
Будаўніцтва ідзе амаль дзесяць гадоў і завершыцца не раней, чым праз два гады. У 2026-м абшчына спадзяецца дарабіць сцены і накрыць будынак дахам, затым зоймуцца вокнамі. Узвядзенне касцёла ідзе на ахвяраванні прыхаджан, як расказвае святар.
Сёння вернікі могуць маліцца ў капліцы, якая знаходзіцца побач з будучым касцёлам. У нядзелі туды прыходзяць каля ста чалавек.