Беларусы арганізавалі ў польскім Жырардаве прыборку ў межах экалагічнай акцыі “Чыстая Рака”

У прыборцы ў невялікім польскім горадзе Жырарадаве паўдзельнічалі беларусы – выхадцы з розных гарадоў, у тым ліку з Гомеля.

За некалькі гадзінаў удзельнікі прайшлі па берагах мясцовай ракі і наваколлю. Удалося сабраць 13 мехаў смецця, агульнай вагой каля 200 кілаграмаў.

Самае папулярнае смецце – гэта шкляныя, пластыкавыя бутэлькі, будаўнічае смецце, упакоўкі ад чыпсаў. Але сустракалася і адзенне, часткі машынаў і розная драбяза. Частку смецця вылавілі сачком з вады.

Акцыя “Чыстая рака” праходзіць у Польшчы кожную вясну. Ахвотныя могуць зарэгістраваць штаб у сваім горадзе, сабраць удзельнікаў і прыбраць мясцовую раку.

У гэтым годзе на акцыю ўжо зарэгістраваліся амаль 900 штабоў на больш чым 1000 акцыяў, толькі зарэгістраваных удзельнікаў амаль 35 тысячаў. Прыбрана 220 тон смецця.

Штодзень

 

Слайдар пастоў