У Гомелі з помпай сустрэлі расійскі цеплавоз

by ZB

Ганаровы мітынг у савецкім стылі арганізавалі ўлады да прыбыцця расійскага цеплавоза ТЭМ18ДМ. Далей улады збіраюцца закупіць 10 грузавых магістральных цеплавозаў, 15 манеўровых і 10 дызеляў і электрычак – найхутчэй, у тых жа расіянаў.

Фота: Гомельская праўда

Між тым, калі пашукаць, можна знайсці, што падобнае мерапрыемства праводзілася ў 2011 годзе. У Мінску віталі ўрачыстую перадачу ў вопытную эксплуатацыю першага беларускага манеўровага цеплавоза серыі ТМЭ-1. Гэтыя цеплавозы рабілі ў Лідзе ў супрацы з чэшскай кампаніяй CZ LOKO a.s., перарабіўшы старую чэхаславацкую мадэль, якая была вельмі распаўсюджаная ў СССР.

Пра гэты праект даўно нічога не чутна (апошнія знойдзеныя лічбы пра выпуск тычацца 2014 года).

Гэтая гісторыя, пэўна што, з’яўляецца добрым прыкладам «імпартазамяшчэння», якое на справе аказваецца набыццём расійскіх аналагаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png