У Гомелі ў сем’і, якія знаходзяцца ў СНС, прыходзяць не супрацоўнікі сацапекі са спецыяльнай адукацыяй і падрыхтоўкай, а “народныя дружыннікі”

by ZB

Сем’і, у якія дзеці знаходзяцца ў СНС, з праверкамі звычайна прыходзяць работнікі сацапекі. Для працы з такімі сем’ямі і дзецьмі неабходна спецыяльную адукацыю і падыход.

Ілюстрацыйнае фота

Але, мабыць, у Гомелі нешта пайшло не так. І прама дадому да такіх сем’яў прыходзяць”дружыннікі” ў камплекце з міліцыянтам. Доказ гэтаму мы знайшлі на старонках аднаго мясцовага гомельскага прапагандысцкага СМІ, у якім распавядалася пра “важную і сацыяльна значную місію дружыннікаў”.

Аб іх узроўні можна можна меркаваць ужо зыходзячы з цытат гэтага матэрыялу. І вось некалькі з іх.

Актыўную дапамогу ў прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў аказваюць дружыннікі ўчастковым інспектарам міліцыі пры праверках асоб, якія знаходзяцца на розных відах уліку, у праверцы сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, патруляванні на вуліцах, у гандлёвых цэнтрах...”

Пагаварыць з нядбайнай мамашай, дапамагчы ўціхамірыць суседа, растлумачыць абавязак бацькоў аб недапушчэнні пакідання дзяцей адных, – дзеліцца адна з удзельніц добраахвотных дружын Святлана, – вось няпоўны спектр нашых праблем. … Ведаю, што наша праца дапамагае падтрымліваць парадак і спакой у горадзе“.

Шчыра кажучы, страшна сабе ўявіць, якую выхаваўчую працу можа правесці дружынніца, якая адразу называе жанчыну ў складанай сацыяльнай сітуацыі “нядбайнай мамашай”.

А што вы пра гэта думаеце? Як вам такі рэгрэс?

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png