У Гомелі прывялі ў парадак магілу заснавальніка Gods Tower Аляксандра Уракава

На Рандоўскіх могілках у Гомелі адрамантавалі ўчастак магілы гітарыста і аднаго з заснавальнікаў Gods Tower Аляксандра Уракава. Раней там пачала правальвацца плітка, і гурт абвясціў збор сродкаў на рамонт — патрабавалася каля 500 беларускіх рублёў.

Цяпер на афіцыйнай старонцы Gods Tower у Facebook паведамілі, што плітку пераклалі, а магілу прывялі ў парадак.

“Сябры, вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся. На ўчастку пераклалі плітку і прывялі магілу ў парадак. На астатнія сродкі яшчэ ўсталюем столік побач з агароджай. Дзякуем усім, хто дапамог”, — напісалі музыкі.

Gods Tower — гомельскі метал-гурт, адзін з найбольш вядомых у беларускай цяжкай музыцы. Яго гісторыя пачалася ў 1989 годзе, калі Аляксандр Уракаў разам з вакалістам Уладзіславам Наважылавым, вядомым як Lesley Knife, стварыў калектыў. Уракаў быў аўтарам музыкі, якая вызначыла пазнавальнае гучанне гурта: цяжкі метал з фольк-матывамі. Музыкант памёр 14магіла Аляксандра Уракава снежня 2003 года ва ўзросце 29 гадоў.

Штодзень

Related posts

“Няма свабодных машын”: гамяльчане скардзіліся на збоі ў працы таксі

Гомельскія чыноўнікі як рухавік беларуска-расейскай інтэграцыі: цана актыўнасці і паглыбленне залежнасці рэгіёну

“Пешахода проста не відаць”: у Гомельскім раёне скардзяцца на цемру каля прыпынкаў