У нядзелю, 11 кастрычніка, жыхары Гомеля паведамлялі пра праблемы з выклікам таксі. У Threads гамяльчанка паскардзілася, што праграма “Яндэкса” паказвала адсутнасць свабодных машын або бясконца шукала аўто. Паводле яе, датэлефанавацца ў іншыя службы таксама не атрымлівалася.
У каментарах аўтарцы патлумачылі, што праблема шырэйшая: “Навіны не чытаеце, відаць. Атака беспілотнікаў у РФ на дата-цэнтры Яндэкса”. Іншы карыстальнік адрэагаваў іранічна: “О, добрай раніцы! Прачнуліся. )))”
Збоі закранулі і дастаўку. Адна з удзельніц абмеркавання паведаміла, што яе заказ пазначылі як дастаўлены, хаця прадуктаў яна не атрымала, а звязацца з сэрвісам не магла.
Праблемы з сэрвісамі “Яндэкса” ўзніклі пасля атакі дронаў на дата-цэнтр кампаніі ва Уладзімірскай вобласці Расіі. “Яндэкс” пацвердзіў спыненне яго працы. Так наступствы ўдару па расійскай інфраструктуры адчулі і карыстальнікі ў Гомелі.
Штодзень
Фота: progomel.by