Гарадскія ўлады спасылаюцца на тое, што «сем цудаў свету» ў скверы імя Грамыкі знасіліся. А адрамантаваць іх прапаноўвалі самі жыхары праз чат-бот гарвыканкама і на сустрэчах з чыноўнікамі. Але замоўчваюць пра звароты, у якіх макеты прасілі прыбраць праз нізкую мастацкую вартасць і якасць выканання.
Але пры гэтым, гарадскія ўлады дэкларуюць намер займацца мадэрнізацыяй сквера «з улікам дапаўнення малых архітэктурных формаў, зон для адпачынку, пляцовак для сямейнага вольнага часу». Цяпер абмяркоўваюць канцэпцыі і нават гатовыя паслухаць ідэі ў чат-бот.
Улічваючы гісторыю сквера і яго мадэрнізацыяў, самае галоўнае, каб не стала горш.
Нагадаем, што «Штодзень» распавядаў пра кур’ёзнае здарэнне ў гэтай жа лакацыі: са скульптуры Машы і мядзведзя ў студзені знікла Маша. Як аказалася, яе таксама адпраўлялі на рэканструкцыю. Чаму, версіі розных ведамстваў разыходзяцца: адныя тлумачылі вандалізмам, другія – зносам.
Вярнулі Машу назад толькі ў сярэдзіне лютага. Прыгажэй скульптура не стала, але яе пафарбавалі і асвяжылі.
Жыхары Гомеля неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з заклікамі і патрабаваннямі перастаць размяшчаць у скверы новыя пластыкавыя макеты і скульптуры з нізкай мастацкай вартасцю.