У Гомелі плануюць пабудаваць першы хмарачос

by ZB

Думкі гомельцаў адносна першага ў горадзе хмарачосу адразу падзяліліся. Адны лічаць, што Гомелю хмарачосы непатрэбныя, для іншых такі гмах – паказчык сучаснасці горада.


У ХХ ст. высокія будынкі сапраўды былі гонарам гараджан і турыстычнай цікавосткай. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ўрбаністы прышлі да высновы, што шматпавярховікі прыносяць як гораду, так і яго жыхарам, шмат праблем, і там, дзе няма вострай неабходнасці ў эканоміі тэрыторыі, лепей абысціся малапавярховай забудовай.

Адным з першых гарадоў, якія ўжо пачалі ўводзіць абмежаванні на вышыню будынкаў, стаў Парыж. Згодна з новым планам развіцця нельга будзе ўзводзіць гмахі з больш чым 12 паверхамі альбо вышэйшыя за 37 метраў. Пры гэтым аналагічная забарона ў Парыжы дзейнічала з 1977 па 2010 гады, таму мэрыя фактычна аднавіла старую забарону.

Такому рашэнню паспрыяла масавая крытыка праекта вежы  Tour Triangle (на фота) вышынёю 210 метраў, якая, на думку парыжан, можа сапсаваць краявід горада.

Штодзень
Фота: www.scmp.com

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png