153
8-метровую скульптуру, выкананую з металічных канструкцый і дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі, адмыслова да Дня машынабудаўніка перафарбавалі ў чырвоны і зялёны колеры. Пра гэта паведамляецца ў тг-каналах завода “ЗЛіН”, рабочыя якога і стварылі гэтага патрыятычнага “аграробата”.
Скультура “Агработа” была ўсталяваная 14 верасня напярэдадні Дня горада і так званага Дня еднасці на скрыжаванні вуліц Праспект Касманаўтаў, вул. Рабочай і Барыса Царыкава. Ініцыятарамі ўсталявання жалезнага балвана сталі кіраўнікі завода “ЗЛіН”, які ўваходзіць у холдынг “Гомсельмаш”.