HomelDays_Logo_Main-mobil

У Гомелі масава адключаюць ваду за нясплату

У Гомелі і Гомельскай вобласці штодня праводзяцца адключэнні і абмежаванні водазабеспячэння для спажыўцоў, якія маюць запазычанасць. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Гомельводоканал”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у студзені 2026 года адбылося 512 адключэнняў і абмежаванняў аказання паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення.

Асобна варта адзначыць сітуацыю з так званымі незанятымі ў эканоміцы. Сёлета яны атрымалі значна большыя рахункі за камунальныя паслугі, бо аплачваюць іх без дзяржаўнага субсідзіравання — па поўных, эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

У 2026 годзе тарыф на водазабеспячэнне для гэтай катэгорыі склаў 2,6172 рубля за 1 м³, а водаадвядзенне — 2,3121 рубля за 1 м³. Калі ўлічыць, што сярэдняя сям’я з чатырох чалавек ужывае каля 18–20 кубаметраў вады ў месяц, толькі за ваду і каналізацыю выходзіць прыкладна 90–100 рублёў.

І гэта без уліку цеплазабеспячэння, электраэнергіі, вывазу смецця і іншых абавязковых плацяжоў.

На гэтым фоне колькасць адключэнняў сведчыць пра тое, што праблема запазычанасці за камунальныя паслугі ў рэгіёне застаецца вострай.

Штодзень

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая.

Слайдар пастоў