У Гомелі дзяцей са школьных лагераў “забаўляюць” гульнямі ў вайну

У кароткай нататцы “Гомельскіх ведамасцяў”, да якой дзяржпрапагандысты прыклалі адразу некалькі “ўзрушваючых” свядомасць фотаздымкаў, сказана, што ў сярэдняй школе №74 прайшлі ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы, што ўдзел у іх прынялі выхаванцы “прышкольных лагераў № 66, 67 і 72”, і што за пераадоленне 8 перашкод дзецям давалі салодкія падарункі.

Здзіўляе тое, што правядзенне гэтых гульняў, акрамя педагогаў, кантралюе рэальны вайсковец у форме, што дзяцей вучаць аддаваць гонар, што ў рукі ім даюць сапраўдныя патроны і што на дзяцей прымяраюць ваенную форму. І гэта яшчэ да канца не зразумела, пра што ім падчас гэтых “гульняў” распавядаюць. І калі да дзяцей прэтэнзій быць не можа (яны непаўналетнія і не ўсведамляюць поўнай сутнасці і прычыны таго, што адбываецца), то да педагогаў і тых самых вайскоўцаў узнікае мноства пытанняў. На тое, што такія мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна са згоды дарослых яны, мабыць, забыліся.

Штодзень

Related posts

“За ідэю ці ілюзію заробку”. Гамяльчане зноў абмяркоўваюць нізкія зарплаты і цяжкасці з пошукам працы

У Гомелі некалькі выпадкаў суіцыду сярод падлеткаў

“Размова запісваецца”. Гамяльчанін паскардзіўся на ваду, а ў 115 зрабілі заўвагу яму самому