У Чачэрску выкарыстоўваюць прымусовую працу ў тым ліку для прыборкі магілы міліцыянта

Мясцовая раёнка распавяла пра «рэабілітацыю» працай жыхароў Чачэрскага раёна, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі рэгіёна.

«Мужчыны, узяўшыся за мётлы і ўзброіўшыся садовым інструментам, навялі парадак на магіле міліцыянера Івана Балахонава, які загінуў пры выкананні службовага абавязку, а таксама ачысцілі праезную частку вуліцы Луначарскага ў райцэнтры», – хваляцца ў дзяржСМІ.
Перад гэтым пад тым жа прымусам яны падзяліліся досведам з маладымі людзьмі, якія стаяць на ўліку ў мясцовай інспекцыі па справах непаўналетніх.

Штодзень
Фота: Чачэрскі веснік

Related posts

Ад “хіміі” да “экстрэмісцкага” Facebook: у Беларусі працягваюць пераслед лідара Gods Tower

Мазырская радзільня яшчэ на рамонце. У Гомелі прыпынілі партнёрскія роды, кажа будучая маці

“Фільтр ужо не спраўляецца”: гамяльчане зноў скардзяцца на ваду з крана