Да дня жанчын 8 сакавіка рыхтуюцца як у Беларусі, так і ў Польшчы. Сеткавыя крамы прапаноўваюць у святочныя дні кветкі. “Штодзень” параўнаў цэны на кветкі ў Польшчы і Беларусі.
Сеткавая крама Еўраопт прапаноўвае тры цюльпаны па цане 6,99 рублёў. То бок цана за адзін цюльпан — 2,33 рублі. Калі перавесці ў долары, то атрымаецца цана аднаго цюльпана — 70 цэнтаў.
У польскіх сеткавых крамах цюльпаны па тры штукі не прадаюцца. Букеты там налічваюць ад 7 штук і вышэй. На свята да дня жанчын многія крамы нават прапаноўваюць скідкі на кветкі. Напрыклад, у краме Auchan букет цюльпан з 9 штук у святочныя дні будзе каштаваць 8,99 злотых. То бок цана адной кветкі складае 0,99 злотых. У пераліку на долары гэта будзе 25 цэнтаў. У звычайныя дні сярэдняя цана аднаго цюльпана складае 1,33 злотыя (33 цэнты). Атрымаліваецца, у польскіх сеткавых крамах цюльпаны ў два (а тое і болей) разоў таннейшыя, за цэны на гэтыя кветкі ў беларускіх крамах.
Прычым у польскіх сеткавых крамах адмыслова падкрэсліваюць, што ўсе цюльпаны — польскія. Чые цюльпаны прадаюцца ў беларускіх крамах — не паведамляецца.