У Беларусі адчаканілі першую ў гісторыі залатую манету

Першую ў гісторыі Беларусі залатую манету адчаканілі на гомельскім заводзе «Крышталь». Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, залатая манета зроблена цалкам з беларускай сыравіны. Ці азначае гэта, што ў Беларусі пачалі здабываць золата, высвятляў «Штодзень».

Фота: скрын з сайта буда-кашалёўскай газеты «Авангард»

 

У межах кампаніі па імпартазамяшчэнні ў Беларусі выпусцілі першую памятную залатую манету пад назвай «Славянка». Раней нацыянальны банк Беларусі размяшчаў заказы на такія вырабы за мяжой. Спачатку ў Еўразвязе, потым у гэтак званых «сяброўскіх краінах». Па ініцыятыве старшыні Нацбанка Рамана Галоўчанкі гомельскі завод «Крышталь» быў мадэрнізаваны, і цяпер прадпрыемства можа выпускаць не толькі ўпрыгожанні, але і манеты, з беларускай сыравіны.

Але пад беларускай сыравінай маецца на ўвазе золата, здабытае не з нетраў, а з лома і ўтылізаваных рэчаў. Тэарэтычна некалькі разоў геолагі спрабавалі адшукаць золата ў беларускай зямлі і нават знаходзілі (першы выпадак быў апісаны яшчэ з 1986 годзе). Але якасць, колькасць і кошт здабычы такія, што камерцыйнага сэнсу гэта не мае.

Фота: скрын з рэпартажу ТВ4

Другаснае выкарыстанне рэсурсаў – з пункту гледжання як экалогіі, так і эканомікі, прагрэсіўны падыход. Але ацаніць эканамічны эфект ад імпартазамяшчэння на дадзены момант немагчыма, бо кошт і крыніцы сродкаў на мадэрнізацыю завода «Крышталь» невядомыя, як і тое, ці будзе выраблена яшчэ хаця б адна манета, акрамя падоранай А. Лукашэнку «Славянкі».

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя