У 2023 годзе міжнародныя беларускія цягнікі будуць ездзіць толькі ў Расею

Беларуская чыгунка з 11 снежня ўводзіць графік руху пасажырскіх цягнікоў на 2022-2023 гады. Паводле планаў,  міжнародныя перавозкі прадугледжаныя толькі ў Расею. Як паведамляе “Беларуская чыгунка”, міжнародныя пасажырскія перавозкі будуць арганізаваныя з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Адлерам, Анапай, Мурманскам і Калінінградам.

Фота: Intex-Press

З усімі іншымі суседнімі краінамі пасажырскае спалучэнне ў беларускай чыгункі адсутнічае. Хаця яшчэ ў дакавідныя часы з Беларусі можна было даехаць на цягніку ва ўсе сталіцы краін, з якімі мяжуе Беларусь. То бок ў Рыгу, Варшаву, Кіеў і Вільню да сакавіка 2020 года курсіравалі цягнікі.

“Штодзень” уважліва праглядзеў сайт “Беларускай чыгункі”. Аднак пасля сакавіка 2020 года, калі было адмененае пасажырскае спалучэнне з Латвіяй, Літвой, Украінай і Польшчай, “Беларуская чыгунка” ніякай інфармацыі пра аднаўленне спалучэння з гэтымі краінамі не размяшчала. Міжнароднае спалучэнне было адноўленае толькі з Расеяй у лютым 2021.

 

Штодзень

 

Related posts

У Познані пройдзе KITA SUPPORT DAY у падтрымку былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці