Трое беларусаў з Гомельшчыны зніклі ў Расіі за апошнія дні

by ZB

Пра росшук трох жыхароў Гомельшчыны, якія выехалі ў Расійскую Федэрацыю, абвясціў за апошнія некалькі дзён атрад «Сімуран». Яшчэ аднаго пасля амаль месяца пошукаў атрымалася знайсці.

У спісе Аляксандр Шульга, які паехаў на маршрутцы ў Расію ў лютым і з таго часу з сям’ёй не звязваўся. Па папярэдніх звестках, ён можа знаходзіцца ў пасёлку Клімава ў Бранскай вобласці.


Таксама шукаюць Ігара Барысенку. Ён з’ехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург яшчэ ў студзені, не выходзіў на сувязь з 17 лютага.


Жыхар Добруша Алег Суганяка з’ехаў у Раменскае Маскоўскай вобласці ў лютым, з таго часу яго месцазнаходжанне невядомае.


А вось жыхар Гомеля Сяргей Несцяровіч паехаў у Маскву і з 12 лютага не выходзіў на сувязь. Учора пашуковы атрад закончыў ягоныя пошукі, ён жывы. Іншыя падрабязнасці невядомыя.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png