158
Рашэннем судоў Пухавіцкага раёна (ад 5 сакавіка 2024 года) і Цэнтральнага раёна Мінска (ад 11 сакавіка 2024 года) старонкі “Змагарка Алеся” ў сацыяльнай сетцы TikTok прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Дадзеныя старонкі вядзе вядомая гомельская актрыса Алеся Бардухаева-Арол, якая выехала за мяжу ў 2021 годзе пасля прэсінгу. “Прымаю віншаванні ў звязку з новым статусам. Ды яшчэ два разы”, – пакпіла з судовых рашэнняў гамяльчанка.