Тактычную ядзерную зброю могуць размясціць каля Гомеля

by ZB

Расея можа размясціць тактычную ядзерную зброю пад Гомелем. У інтэрв’ю ўплывоваму французскаму СМІ RFI (Radio France Internationale) беларускі радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб выказаў здагадку, што ў якасці месца для размяшчэння зброі масавага паражэння можа быць абрана былая сакрэтная савецкая база “Гомель-30”, якая знаходзіцца непадалёку ад Рэчыцы.

Карта размяшчэння ракетных шахт на тэрыторыі Беларусі. Фота: Вікіпедыя

Цікава, што ў паўднёвай частцы Беларусі знаходзіцца сховішча “Гомель-30” — гэта сховішча радыеактыўных адкідаў. Пра гэта можна прачытаць у стратэгіі абыходжання з ядзернымі адкідамі Беларусі. Так, там было напісана, што абследаваныя 22 аб’екты савецкай ядзернай спадчыны. Гэта месцы дыслакацыі ракетных падраздзяленняў Міністэрства абароны. Адтуль вывезлі адкіды, ліквідавалі пабудовы, правялі дэзактывацыю. А ўсе радыеактыўныя адкіды — 12 тон — вывезлі на  “Гомель-30”. Якая там цяпер сітуацыя, невядома. Усё пад грыфам “сакрэтна”, — зазначае навуковец.

Бункеры на базе “Гомель-30” захаваліся ў параўнальна здавальняючым стане. Фота: Максім Міровіч

На пытанне журналіста, ці можа “Гомель-30” стаць тым самым месцам, дзе Пуцін і Лукашэнка змогуць захоўваць тактычную ядзерную зброю, Сяргей Бесараб адказаў так:

Чаму не? Па-першае, гэта не прыцягвае ўвагі. Бо калі будаваць нешта новае, будзе пільная ўвага. Але гэтыя старыя радыеактыўныя аб’екты, пра якія ўсе ведаюць, не прыцягнуць увагі. Адкуль мы даведаемся, што на гэты “Гомель-30” прывезлі не нейкія умоўныя адкіды Беларускай АЭС, а не тактычную ядзерную зброю?

Сакрэтны ваенны аб’ект “Гомель-30” быў заснаваны ў 1957 годзе. У часы СССР у гэтым месцы размяшчалася стратэгічная ракетная ваенная частка. 2 сакавіка 1995 года Вярхоўны Савет РБ перайменаваў населены пункт у Зарэчча і аднёс яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png