Такога яшчэ не было: з 23 па 25 чэрвеня ў Гомелі ўпершыню ў Беларусі пройдзе Чэмпіянат і Пяршынства Еўропы па спартыўным кіданні нажа

by ZB

Вось толькі ўдзел на такім “Пяршынстве Еўропы” прымуць спартсмены толькі з пяці краін. І дзве з іх – Беларусь і Расея.

Ілюстрацыйнае фота

Гомельскія чыноўнікі анансуюць мерапрыемства з гонарам. Паведамляюць, што адкрыццё міжнародных спаборніцтваў пройдзе 23 чэрвеня ў 14 гадзін у Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы (манеж “Дынама”, вул. Юбілейная, 52), што на саміх спаборніцтвах будуць разыграны 8 камплектаў Чэмпіянату і 10 камплектаў Пяршынства і што пасля завяршэння спаборніцтваў спартсмены правядуць майстар-класы для балельшчыкаў – з выкарыстаннем прафесійных нажоў, акрэдытаваных Міжнароднай федэрацыяй”.

Сумна тое, што ўдзел у Чэмпіянаце і Пяршынстве Еўропы прымуць 70 спартсменаў з усяго пяці краінаў, і гэта Беларусь, Расея, Грэцыя, Венгрыя і Сербія. Узрост удзельнікаў спаборніцтваў – ад 12 да 72 гадоў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png