Старонку гомельскай пісьменніцы Югасі Каляды прызналі экстрэмісцкай

Рашэнне прыняў суд Глускага раёну, які асабліва актыўнічае ў справе прызнання экстрэмістамі.

Югася Каляда (сапраўднае імя Яўге́нія Пара́шчанка) – беларуская пісьменніца, аўтарка некалькіх кнігаў. Першы раман “Галоўная памылка Афанасія” выйшаў у 2005 годзе, другі – “Перамена месцаў” – амаль праз 20 год. У гэтай кнізе гомельскія вуліцы настолькі ярка ствараюць фон аповеду, што ажно хочацца наведаць гэты горад.

Югася Каляда

“Я хачу, каб нашыя беларускія гарады  ўвайшлі ў мастацкую сферу, каб займелі своеасаблівы эгрэгар (групавое біяполе – заўв.рэд.), нейкую агульную свядомасць, агульнае ўяўленне. Напрыклад, мы ведаем Парыж, бо мы чыталі пра гэты горад кнігі, у якіх апісаныя канкрэтныя вуліцы, масты, плошчы і саборы.

Напрыклад, паводле “Нотр Дам дэ Пары” Віктора Гюго можна скласці турыстычны даведнік. І калі горад апісвае не адзін, а цэлая плеяда пісьменнікаў, калі цэлыя пакаленні пісьменнікаў змяшчаюць сваіх герояў у рэальны горад, і яны там дзейнічаюць, стагоддзе за стагоддзем, то апісаныя ў кнігах гарады становяцца легендарнымі. Паглядзіце, як  шмат ёсць рамантызаваных песень пра парыжскія вуліцы, пра Шамз-Элізэ (Елісейскія палі). І таму гэтыя вуліцы ўсе ведаюць. Калі мастацкі твор класны, то тады і вуліцы становяцца класнымі разам з ім.

І таму я хачу, каб нашыя беларускія вуліцы таксама сталі вядомымі. Няхай і Гомель стане вядомым горадам, такім легендарным, дзе адбываліся дзеянні кніг, цікавых чытачам”, – так тлумачыла ролю горада “Штодню” пісьменніца.

Пасля 2020 года яна жыве за межамі Беларусі.

Штодзень

Related posts

Упершыню за шэсць гадоў: за ігнараванне беларускай мовы прыцягнулі да адказнасці

Блогер з Гомеля распавёў пра спробу ашукання. Махляры ведалі яго хатні адрас

Паэтка з Рагачова Наста Кудасава прадставіць беларускую паэзію на фестывалі ў Сардзініі