Блогер з Гомеля распавёў пра спробу ашукання. Махляры ведалі яго хатні адрас

Блогеру Яўгену, які ўжо не жыве ў Гомелі, а перабраўся ў вёску, патэлефанавалі махляры. І яны ведалі як мінімум два адрасы, з ім звязаныя: былы хатні і месцажыхарства сваякоў. Што цікава, злодзей, пачуўшы беларускую мову, звярнуўся да патэнцыйнай ахвяры на той жа мове. “Мне папаўся нейкі адукаваны фрукт”, – іранізуе Яўген.

“Мне патэлілі, прадставіліся службай дастаўкі СДЭК і настойліва прапанавалі забраць нейкую пасылку, якая нібыта прыйшла на мой адрас”, – распавёў блогер у сваім інстаграме.

Пасылку ён не чакаў, а калі паспрабаваў удакладніць, у які горад прыйшла пасылка, атрымаў нечаканае: свой “гомельскі адрас”, па якім ён не жыве гадоў пяць ці шэсць. Калі ён сказаў, што там не жыве, махляры назвалі адрас ягоных сваякоў. Калі ён адмовіўся ад пасылкі нават тады, яго назвалі “скураным клапом” і кінулі слухалку.

“Махляры карыстаюцца якімісьці старымі базамі, якія даўно неактуальныя”, – зрабіў выснову гомелец. Ён раіць ставіцца да любых такіх нечаканых прапановаў крытычна, не давяраць ім. Таксама Яўген звяртаецца да сваёй аўдыторыі, каб людзі папярэдзілі сталых сваякоў.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя