З усіх шлюбаў на Гомельшчыне распадаюцца больш за палову

by homieldays

У Міжнародны дзень сям’і, які ў Беларусі сёлета святкуюць асабліва паказальна, Штодзень прааналізаваў лічбы па шлюбах і разводах на Гомельшчыне.

Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, за мінулы год у Гомельскай вобласці было заключана 8 321 шлюбаў. Прытым большая частка з іх прыпала на гарадскіх жыхароў – 7 288 супраць 1 033 вясковых.

Пры гэтым колькасць разводаў, якая была зарэгістравана ў тым жа 2022-м годзе, – 5 079. Распалася 4 503 гарадскіх і 576 вясковых шлюбаў. Прытым 25,1% разводаў прыйшлося на першыя 4 гады сумеснага жыцця, яшчэ 29% – пасля 5-9 гадоў у шлюбе. А 3,3% шлюбных пар не вытрымалі разам і года.

Дарэчы, назіраецца стабільны рост узросту жаніхоў і нявест. Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўпершыню ўступілі ў шлюб, склаў 28,7 года, а жанчын – 26,4.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png