Актывістка са Жлобіна адкрыла краму кветак у Вільні і просіць падтрымкі беларусаў

by homieldays

Ліяна Шуба пасля пратэстаў 2020 года мела ўжо тры адміністрацыйных справы. У 2022 годзе актывістка была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Чатыры месяцы таму ў Вільні яна адкрыла краму для кветак.

“У маім горадзе ў мяне аднялі памяшканне пасля арышту падчас рэферэндуму. Я зразумела, што мне не дадуць працаваць у маім горадзе, бо ў мяне былі ўжо тры адміністрацыйныя справы, тры суды па экстрэмісцкіх артыкулах, што ў мяне не будзе сродкаў да існавання. Я вымушаная была з’ехаць”, — каротка распавяла Ліяна Шуба сваю гісторыю.

Ліяна прызнаецца, што жывецца ёй сёння цяжка: хапае грошаў толькі на ежу, а за арэнду заплаціць вельмі цяжка, і даводзіцца пазычаць грошы. Часам калі сіл не застаецца, падтрымліваюць знаёмыя.

“Сёння прыйшла жанчына спецыяльна, каб зрабіць пакупку ў краме і такім чынам падтрымаць. Я была расчуленая да слёз”, — распавяла Ліяна Шуба.

У яе краме акрамя кветак прадаюцца магніты, бірулькі і мікравазы з дрэва.

“Беларусы, мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. Без падтрымкі мне не справіцца, мне патрэбныя кліенты”, — заклікае актывістка.

Інстаграм крамы актывісткі тут

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png