Мінабароны паказала, як маскіруюць танкі ў лясах на мяжы
Нібыта ў рамках ваенных збораў па тэрабароне, якія з 11 мая па 2 чэрвеня будуць праходзіць у тым ліку ў Гомельскай вобласці
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ў адным з танкавых падраздзяленняў правялі праверку, падчас якой глядзелі, як маскіруюць танкі.

У ходзе комплекснай праверкі вайскоўцы «арганізавалі ахову і абарону, а таксама інжынернае абсталяванне раёна засяроджвання», паведамляе ведамства.
У Міністэрстве ўдакладнілі, што пры гэтым некаторыя танкавыя ўзводы падчас праверкі «выконваюць задачу па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».