Блогеру Андрэю Павуку прад’явілі абвінавачванні па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх стварэнне экстрэмісцкага фармавання, ягоны праект «Рудабельская паказуха» патрапіла ў адпаведны спіс яшчэ ў траўні 2023 года.
Блогерка «Рудабельскай паказухі» Вольга Павук абвінавачваецца па васьмі крымінальных артыкулах. Вядома, што адну з крымінальных справаў на яе завялі ў сакавіку 2023 года за ўдзел у перадачы «Белсату».
Самы кароткі спіс абвінавачванняў у Уладзіслава Наважылава, два крымінальных артыкула: за «распальванне варажнечы» і «ўваходжанне ў экстрэмісцкае фармаванне ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці».
У лютым музыку ўнеслі ў спіс тэрарыстаў, тады ён пракаментаваў «Штодню»: “Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі, нават кот і камень”.
Спецвытворчасць дазваляе ўладам Беларусі судзіць людзей завочна. Працэдура выкарыстоўваецца для пераследу палітычных апанентаў рэжыма Лукашэнкі, якія выехалі за мяжу Беларусі.