Сілавікі авалодалі акаўнтамі гурта “TOR BAND” і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў

by ZB

На афіцыйным ютуб-канале папулярнага рагачоўскага гурта “TOR BAND” зніклі ўсе відэакліпы, якія музыкі размяшчалі цягам некалькіх год. Агулам прагляды відэа гуртоў перавысілі 5 мільёнаў разоў, што з’яўляецца недасягальным вынікам для прарэжымных выканаўцаў. Імаверна, да ютуб-канала атрымалі дасяг уладаахоўнікі, якія некалькі дзён таму затрымалі музыкаў Яўгена Бурло і Дзмітрыя Галавача.

Варта дадаць, што Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася інфармацыя пра тое, што інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Як паведамляюць знаёмыя гурта, сацыяльныя сеткі  “TOR BAND”  знаходзяцца пад кантролем “сілавікоў”.

Вось так выглядае на дадзены момант афіцыйны ютуб-канал гурта “TOR BAND”

А вось так яшчэ нядаўна выглядала старонка гурта з мільёнамі праглядаў

“TOR BAND” — галоўны пратэсны рок-гурт Беларусі, які стварыў некалькі надзвычай вядомых хітоў кшталту “Мы — не народзец”, “Жыве”, “Бацька”.

“Штодзень” выказвае салідарнасць з рэпрэсаванымі музыкамі. І ставіць у знак салідарнасці кліп “Жыве”.

 

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png