HomelDays_Logo_Main-mobil

Жыхары Гомеля скардзяцца на гукі самалётаў, Мінабароны не каментуе

“Гомель! Я адна чую гэтыя гукі? Нешта лятае на працягу гадзіны”, — напісала жыхарка Гомеля.  Сярод каментатараў адныя чулі гук самалётаў, іншыя – не. Але ні Мінабароны, ні афіцыйныя каналы мясцовых уладаў не спяшаюцца супакоіць людзей.

Жыхары Гомеля паведамляюць пра шум у небе

У каментарыях у розных сацыяльных сетках пасыпалася пацвярджэнне гэтай інфармацыі.

“Я ў вёсцы Прыбар недалёка ад Гомеля, тут ужо 4 разы пралятаў вельмі шумны самалёт. Напісала маме ў горад, у яе бесперапынны шум верталётаў. Яна жыве ў 17-м”, – напісала Д.М.

“Рэчыца. У нас кожныя паўгадзіны — гадзіну чуваць гукі самалётаў (знішчальніка)”, – дадала Г.В. З ёй згадзілася К.В., якая здзівілася, што такія гукі чутныя пасля выканання “ўльтыматуму Зяленскага”.

“2 гадзіны ночы, зноў нешта лятае, гук самалётаў”, – кажа Ф.Х.

“Мікрараён Заходні — быў чуваць шум у 2:20, ці то верталёт, ці то рэактыўны самалёт”, – сцвярджае В.С. З ім згадзіліся яшчэ некалькі чалавек.

“Было чуваць нешта на Шведцы, толькі незразумела, ці гэта была маторная лодка, ці не”, – згадзілася А.

“Думаў, мне гэта здалося”, – кажа І. Р. дадаў: “Ёсць такое, нейкія самалёты”.

“Учора ўначы ляталі знішчальнікі. 4 разы”, – сцвярджае Ю.Ч.

На шум, падобны на гук самалётаў скардзіліся таксама жыхары Мінска і Полацка. Іншыя гараджане і жыхары Гомельскай вобласці не згадзіліся з інфармацыяй. Кажуць, што было ціха ў Пятым мікрараёне, у Добрушы, Мазыры. Удзельнікі дыскусіі жартавалі і пра матацыклістаў, і пра камароў, і пра вар’яцтва, сцвярджалі, што МНС разганяе хмары. Але ад чыноўнікаў і сілавікоў пакуль маўчок, а жартамі тых, хто не спаў праз гул падазрона падобны на ваенныя самалёты, не супакоіш.

Штодзень

Чытайце таксама

У чаканні тэрміну ўльтыматуму: беларусы актыўна абмяркоўваюць, што будзе 26 чэрвеня

Няздзейсненае антысавецкае паўстанне, вялікія грошы і гульня спецслужб. Жыццё Цімоха Вострыкава

Гомельскі аэрапорт завязваюць на расейскія маршруты

Слайдар пастоў