Былога міліцыянта і кухара Ігара Казубава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Яго асудзілі на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў пачатку года.
Факты пра Ігара Казубава
- Ігар Казубаў служыў у міліцыі ў 1990-ых гадах. У апошні час працаваў кухарам.
- Ігар быў актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак. Ён выказваўся там даволі рэзка пра беларускіх сілавікоў, чыноўнікаў, міжнародныя адносіны.
- Ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце пра перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
- Па інфармацыі праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
- Пры затрыманнні яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе на Аляксандра Лукашэнку і яго абразе. Справу разглядаў суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі супраць тых, хто патрапіў пад палітычны пераслед. Прысуд невядомы.