Што пагражае ўдзельнікам кліпаў гурта “TOR BAND”? Каментар праваабаронцы Алены Маслюковай

by homieldays

Рагачоўскі гурт “TOR BAND” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. У сувязі з гэтым паўстае пытанне, якая цяпер небяспека для тых, хто здымаўся ў кліпах папулярнага гурта. Каментуе кіраўніца Светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алена Маслюкова:

“Беларусь стала вельмі спецыфічнай дзяржавай. І Крымінальны кодэкс вельмі вольна трактуецца сілавымі структурамі Беларусі. Людзі, якія здымаліся ў кліпах групы, якія супрацоўнічалі з “TOR BAND”, альбо самі артысты могуць патрапіць пад артыкул 361 частка першая КК РБ. Гэта азначае на мове іх закона стварэнне экстрэмісцкага фармавання. У выніку яны могуць быць пакараныя абмежаваннем волі да пяці гадоў альбо заключэннем пад варту і пасля пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. Гэта тое, што пагражае па гэтым артыкуле. Больш падрабязнасцяў пра тое, якія артыкулы, якія абвінавачванні высунутыя гэтыя людзям, нам пакуль невядомыя. Усе гэтыя артыкулы, якія ўтрымліваюцца ў Крымінальным кодэксе, накіраваныя на тое, каб загнаць у нейкае стойла ўсю краіну, усіх людзей, каб знішчыць вальнадумства, свабоду слова, свабоду творчасці. Усё забаронена.”

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png