155
Самы даўгі ў Беларусі пешаходны мост (Сельмашаўскі) пачалі рамантаваць 1 жніўня. Ён патрабаваў сур’ёзнай рэканструкцыі і абнаўлення ўжо даўно.
Рамонт неаднаразова адкладаўся (мост нават з помпай ужо адкрывалі пасля рамонту ў 2022 годзе, і абяцалі, што ён праслужыць 50 год), улады спрабавалі таксама зрабіць яго больш танным.
На сёння большую частку раней агучанага пакуль плануюць зрабіць. А менавіта, умацаваць сам мост, абсталяваць навес, абнавіць лесвіцы.
Акрамя таго, абяцаюць і пандусы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Выглядае на тое, што з улікам вышыні «Сельмашаўскага», там варта было б запраектаваць ліфты. Але на фоне спробаў зменшыць кошт праекту, на гэта разлічваць не варта.