Сайт галоўнага прапагандысцкага выдання Гомельшчыны “ляжыць” другі дзень

by ZB

Супольнасць “КіберПартызаны” своеасабліва павіншавала праўладнае выданне “Гомельская праўда” ўзломам іх сайту. На галоўнай старонцы адыёзнага рэсурса пэўны час правіселі відэавіншаванні з Днём Волі ад байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія заклікалі суайчыннікаў папаўняць шэрагі добраахвотнікаў.

Так выглядала галоўная старонка “Гомельскай праўды” 25 сакавіка

“У 1918 г. беларусы абвясцілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца. Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі”, – такі зварот быў размешчаны на сайце “Гомельскай праўды”.

Праз некаторы час сайт перастаў адкрывацца, замест яго з’явілася паведамленне пра тэхнічныя працы. Ніякіх афіцыйных тлумачэння з нагоды ўзлому сайта “ГП” нідзе не публікавалася.
Па стане на першую палову дня 26 сакавіка старонка “Гомельскай праўды” дагэтуль не дасяжная.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png