Рэпутацыйнае фіяска папулярнага гомельскага рэстарана

by ZB

Су-шэф-кухар рэстарацыі “Фасоль” Іван Крашаніннікаў перамог у конкурсе “Рускага дома”, пераможца якога паедзе на “гастранамічную стажыроўку” ў акупаваную Ялту.

Віншаванні свайму кухару з даволі сумнеўным з пункту гледжання закона поспехам выказваюць таксама і на афіцыйнай старонцы “Фасолі” ў Інстаграме.

 

На старонцы гомельскага прадстаўніцтва “Рассупрацоўніцтва” размешчанае пафаснае паведамленне, у якім выказваецца захапленне нараджэнцам расейскай Ельні (Смаленская вобласць) Іванам Крашаніннікавым, які “гарыць сваёй справай”. І паедзе ў Крым, каб атрымаць “мора, сонца і дэгустацыі смачнай ежы”.

 

 

“Гордимся этим парнем Су-шеф-повар ресторана “ФаСоль” Иван Крашенинников участвует в конкурсе, главный приз которого – гастрономическая стажировка в Ялте! Месяц назад @russian_house_gomel объявил о старте кулинарного проекта “Посол русской кухни”. Мы невероятно рады, что новость нашла человека, который горит своим делом!Иван проделал большую работу – готовил презентацию, придумывал рецепты блюд, составлял портфолио. И все это в напряжённом ритме работы в ресторане, когда и на отдых времени не оставалось. Представляем вам результат!)Что же ожидает участников из разных стран? Неделя моря, солнца и дегустаций вкусной еды (и не только, ведь стажировка проходит на базе ресторана Doctor Whisky )”, — напісана на старонцы “Рускага дому” Укантакце.

Нагадаем, што тэрыторыя паўвострава Крым, паводле нормаў міжнароднага права, з’яўляецца часткай Украіны. З 2014 года, калі прайшоў незаконны рэферэндум аб далучэнні Крыма да РФ, нелегальнае наведванне паўвострава цягне за сабой санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам да 3 год.

 

 

Штодзень

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png