У Гомелі з’явіўся апарат, які прымае пластыкавыя бутэлькі

by homieldays

Магчымасць абмяняць у краме пустыя пластыкавыя бутэлькі на грошы (часцей за ўсё ў форме купона, які можна ў гэтай самай краме рэалізаваць) у розных Еўрапейскіх краінах існуе ўжо даўно. У Гомелі такая прыладу заўважылі ўпершыню.

Фота з гіпермаркета “Green” па вул. Мазурава даслалі нам чытачы. На жаль, у іх не атрымалася скарыстацца магчымасцю здаць бутэлькі, бо апарат ужо быў запоўнены і часова не працаваў.

Спадзяемся, што абслугоўванне аўтаматаў з часам палепшыцца і бутэлькі можна будзе ўтылізаваць таксама ў іншых гомельскіх крамах.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png