Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА-3

by ZB

Палітзняволеную, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, Паліну Шарэнду-Панасюк пасля прысуду Рэчыцкага суда перавялі ў СІЗА-3 па вуліцы Кніжнай у Гомелі. Жанчына будзе там чакаць вынікаў абскарджання прысуду.

Паліна Шарэнда-Панасюк падчас антыдармаедскай акцыі ў Берасці ў 2017 годзе

“Паліну перавялі з ІЧУ горада Рэчыцы ў гомельскае СІЗА-3. Бліжэйшыя некалькі месяцаў да апеляцыі яна будзе утрымлівацца там. Паліне ізноў можна дасылаць лісты, паштоўкі, бандэролі і грашовыя пераводы…”, — паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда.

2 кастрычніка ў Рэчыцы адбыўся чарговы суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк. Берасцейку абвінавацілі паводле ч.1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (“злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”). Гэты артыкул так званыя ўлады выкарыстоўваюць, каб не выпускаць на волю тых палітвязняў, якія, на іх думку, уяўляюць небяспеку. Пракурор запрасіў год зняволення, гэта максімальны тэрмін, які прадугледжваецца згодна з гэтым артыкулам. 9 кастрычніка 2023 г. суддзя Станіслаў Іванюценка агучыў вырак: 1 год і 3 дні калоніі.

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк Была брутальна затрыманая 3 студзеня 2021. Ёй выставілі абвінавачванні паводле артыкул 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). За гэтыя артыкулы Паліну асудзілі на 3 гады. Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск.

Падтрымаць Паліну Шарэнду-Панасюк можна лістамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png