Новы начальнік калоній Гомельшчыны мае намер яшчэ больш “жарсціць”

by ZB

У пачатку месяца мы пісалі пра тое, што кіраўнікі папраўчых устаноў Гомельскай вобласці атрымалі апавяшчэнне аб прызначэнні новага начальніка Гомельскага УДВП, і што ў сувязі з гэтым у папраўчых калоніях вобласці ўмовы ўтрымання зняволенных тэрмінова робяць яшчэ больш жорсткімі (хаця куды ўжо горш).

Ілюстрацыйнае фота

 

Цяпер дакладна вядома, што такім чынам сваю новую пасаду «абжывае» палкоўнік унутранай службы Андрэй Гудына.

Гэта з яго падачы цяпер у калоніях, у прыватнасці ў Мазырскай ПК-20, у бараках забаронена вырошчваць пакаёвыя расліны, з вокнаў знялі фіранкі, абразы адабралі, а нормы харчавання скарацілі. Забарону новы начальнік УДВП увёў нават на станкі для галення – цяпер можна карыстацца толькі таннымі аднаразовымі.

Хто такі Андрэй Гудына? Вядома, што сваю кар’еру ён пачынаў на пасадзе начальніка канвойнага батальёна ўнутраных войскаў, які ахоўваў аршанскія папраўчыя калоніі №8 і №12. Далей з Воршы ён спачатку перабраўся ў Віцебск, дзе быў начальнікам ЛПП №4, а ў канцы 2017-га зноў вярнуўся ў Воршу, але ўжо ў статусе начальніка ПК-12 для ўтрымання і лячэння асуджаных, хворых на актыўную форму сухотаў. Там і служыў да свайго цяперашняга прызначэння.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png