Замест дарогі на мора — перадача целаў загінулых. У Новай Гуце адбыўся чарговы абмен

У пункце пропуску “Новая Гута” на беларуска-ўкраінскай мяжы адбыўся чарговы этап перадачы целаў загінулых паміж Расіяй і Украінай. Дзяржаўныя СМІ паказалі грузавікі і людзей у ахоўных касцюмах, якія пераносяць целы. У працэдуры ўдзельнічалі прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

На відэа падчас падліку гучыць лічба “480”, то бок ідзе гаворка пра перадачу целаў сотняў загінулых.

Калісьці праз Новую Гуту гамяльчане ездзілі ва Украіну па пакупкі. Улетку тут праходзіла дарога на адпачынак — у Адэсу і, да расійскай акупацыі, у Крым. Цяпер замест валізаў адпачывальнікаў — мяшкі з целамі. Так выглядаюць наступствы расійскай вайны супраць Украіны, для пачатку якой рэжым Лукашэнкі прадаставіў беларускую тэрыторыю.

Штодзень
Фота: newsby

 

Related posts

На Гомельскі хімзавод прывезлі амерыканскага госця. ДзяржТБ зрабіла з яго “былога сенатара”

“Затапляе падвал, ЖЭУ не спяшаецца”: гамяльчане скардзяцца на працёкі ў дамах

“Кажуць, каранцін”: людзі ў ахоўных касцюмах у гомельскай паліклініцы занепакоілі пацыентаў