На Гомельшчыне зноў распачаўся рост вады ў рэках

Да небяспечна высокага значэння ў Сажы ў Гомелі засталося 180 см. На дадзены момант узровень у рацэ, паводле дадзеных Белгідрамета, складае 320 см. Рост вады ў Сажы ў Гомелі складае +8 см у суткі. Апошні раз рост вады на дадзеным участку назіраўся два месяцы таму і складаў 455 см. Аднак у лютым адбыўся спад вады ў рэках Гомельшчыны.

На Прыпяці ў Петрыкаве ўзровень вады ўжо перавышае небяспечныя высокія адзнакі на 17 см. Паводле інфармацыі Белгідрамета, рост вады ў рэках у бліжэйшы час захаваецца.

фота: https://pogoda.by/

 

Штодзень

Related posts

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны

У Гомелі заторы, Рэчыцкі праспект перакрылі для машын праз Радаўніцу

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі