115
Пад вадой – пляжы ў Гомелі. А дарогі да некаторых населеных пунктаў апынуліся затопленыя вадой. Жыхары з некаторых падворкаў эвакуююць жывёл.
Як паведамляе ОСВОД, узровень вады ў Сажы ў Гомелі ўзняўся на 42 сантыметры. Пад вадой апынуліся Цэнтральны і Навабелцкі пляжы. Да небяспечнай адзнакі засталося 82 см. А ў Петрыкаве да небяспечнай адзнакі ўвогуле засталося 3 см. Дарогі ў Веткаўскім раёне да вёскі Палянаўка – пад вадой. Мясцовых жыхароў і ўладальнікаў лецішчаў цяпер перавозяць выратавальнікі на лодках.
Сёлета на Гомельшчыне прагназуецца вялікая паводка, якая здараецца ў рэгіёне раз на 10 год. Акурат апошняя вялікая паводка была ў 2003 годзе.