Навіны горада

Ілля Міронаў падаў заяву ў СК на Азаронка

Фота: СТВ

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка. У тэксце заявы актывіст зазначае, што 18 студзеня 2023 года на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам “Азарёнок: шаг навстречу тем, кто хочет вернуться – это сталинский шаг, это мощнейшая воля Лукашенко”.

У гэтым сюжэце Азаронак, на думку аўтара заявы, здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці, варажнечы, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы. Ілля Міронаў патрабуе прыцягнуць да адказнасці Рыгора Азаронка на падставе артыкула п.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ. Паводле беларускага заканадаўства, за распальванне варажнечы прадугледжанае пакаранне да 5 гадоў зняволення.

Штодзень 

Фота: СТВ