“Мы ставілі зімовыя боты і нам туды святы Мікалай сыпаў яшчэ савецкія капейкі”

by homieldays

У снежні каталікі і праваслаўныя адзначаюць дзень святога Мікалая. У каталікоў гэта 6 снежня, у праваслаўных – 19-га. У суседняй Польшчы ў гэты дзень прынята дарыць дзецям падарункі. А як у Беларусі?

Колішняя жыхарка Рэчыцы распавяла пра традыцыю святкавання ў сваёй сям’і.

Згадкі пра падарункі на дзень св. Мікалая ў мяне звязаныя з дзяцінствам. Я была малая, дзесьці 3-5 гадоў, на той момант жыла ў горадзе Барысаве. Мы пэўны час жылі з цёткай, якая кватаравала ў адной жанчыны. І чамусьці прыгадваюцца ўспаміны адтуль, што мы ставілі зімовыя боты і нам туды святы Мікалай сыпаў яшчэ савецкія капейкі. Я ні маму, ні цётку не распытвала, чаму мы так рабілі. І на доўгі час забылася на гэта. Але калі ўжо нарадзіўся сын, я прыгадала гэтую традыцыю. І вырашыла яе аднавіць у нашай сям’і. Расказала сыну, што святы Мікалай за добрыя ўчынкі штосьці табе прынясе. І з таго часу штогод мы ставім на падаконне дзіцячы абутак. Пасля і дачка нарадзілася. І яны чакаць, што святы Мікалай ім штосьці прынясе. Звычайна гэта кнігі ці цацкі.

У мяне існуе меркаванне, што ў нас гэтая традыцыя была забытыя. Магчыма, яна была болей характэрная для ўніятаў і каталікоў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png