Хто будзе прыбіраць самыя старыя могілкі ў Гомелі?

by homieldays

Штогод на Дзяды гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” ладзіла прыборкі на Навабеліцкіх могілках. Таксама да талакоўцаў далучаліся студэнты БелДУТа, якіх заахвочваў да ўдзелу ў добраўпарадкаванні колішні кіраўнік студэнцкага краязнаўчага таварыства пры БелДУТ Яўген Малікаў. Аднак “Талаку” ліквідавалі год таму. А Яўгена Малікава звольнілі з БелДУТа яшчэ ў 2020 годзе.

Палітвязень Яўген Меркіс удзельнічаў у добраўпарадкаванні навабеліцкіх могілак

Даведка. Могілкі, якія цяпер носяць афіцыйную назву “могілкі Тлушчкамбінатаўскія”, — адныя з найстарэйшых у Гомелі. Краязнаўцы адзначаюць, што пахаванні там фіксуюцца з 1880-х гадоў. У канцы 19 ст. могілкі называліся “Засожскія”. А сярод гомельцаў яны называюцца проста: “Навабеліцкія”.

Гомельская “Талака” ладзіла прыборкі навабеліцкіх могілак з 1993 года. А распачалі традыцыю прыборак гэтай тэрыторыі сябры гісторыка-краязнаўчай суполкі “Вытокі”, якія і зладзілі там у 1991 годзе першую прыборку смецця. З тых часоў прыборка навабеліцкіх могілак на Дзяды стала традыцыяй. Аднак улічваючы размах рэпрэсій, ці прыйдзе хтосьці прыбіраць навабеліцкія могілкі сёлета? Пакуль што ніякіх абвестак на гэты конт не было заўважна.

Дзяды – беларускае каляндарнае свята памінання продкаў, якое адзначаецца ў першую суботу лістапада. Беларускія каталікі адзначаюць восеньскія дзяды 2 лістапада.

Штодзень

Фота: http://gomelcivil.org/

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png