HomelDays_Logo_Main-mobil

Мазыранка перавяла 35 тысяч “супрацоўнікам” КДБ

Праз палітычную абстаноўку, беззаконне і паводзіны сілавікоў жыхары Гомельскай вобласці становяцца безабароннымі перад махлярамі. Так, 54-гадовую жанчыну з Мазыра запужалі тым, што яе абвесцяць тэрарысткай. У любой іншай краіне гэта падалося б смешным, але ў Беларусі рэгулярна папаўняюцца спісы і экстрэмістаў, і тэрарыстаў.

Мазыранка распавяла, што да яе звярнуліся ў месенджары, невядомая прадставілася супрацоўніцай Нацбанка. Быццам бы на яе імя бралі крэдыты, а для гэтага трэба было самой узяць крэдыт і перавесці на «бяспечны рахунак».

Пасля да апрацоўкі падключыліся “супрацоўнікі КДБ”. Яны дзейнічалі вельмі падобна на сапраўдных сілавікоў, абвінаваціўшы жанчыны ў фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.

Па выніку мазыранка набрала крэдытаў на 35 тысячаў рублёў і перавяла іх махлярам. Пасля куратары перасталі выходзіць на сувязь.

У выніку жанчына звярнулася да міліцыі. Але марна: як вядома “змагары з тэрарызмам” нічога не могуць зрабіць у змаганні з махлярамі і грошы ёй ніхто не верне.

Штодзень

Слайдар пастоў