Малодшакласнікаў гомельскай школы вучылі збіраць аўтамат Калашнікава з заплюшчанымі вачыма

by ZB

Майстар-клас для іх у школе №12 правёў прадстаўнік абласнога ваенкамата.

Таксама ён распавёў пра подзвігі дзяцей падчас Другой сусветнай вайны, падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і, сайтамі, «дзе можна знайсці інфармацыю пра ўдзельнікаў ВАВ і скласці сваю гісторыю», пазнаёміў з узорамі ўзбраення і рыштунку.

Усё гэта называлася чамусьці ўрокам мужнасці. Як бачна на фота, у мерапрыемстве ўдзельнічалі маленькія дзеці.

Яны і настаўнікі змаглі патрымаць у руках зброю, памераць бронекамізэльку і «адчуць сябе «сапраўднымі» салдатамі».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png