Леаніду Судаленку паведамілі ў калоніі пра статус “экстрэміста”

Праваабаронца Леанід Судаленка даведаўся ў калоніі пра “статус экстрэміста”, у якім ён апынуўся з падачы МУС.

Леанід Судаленка

Я яму напісала пра гэтую навіну і пра яго “шчаслівы” нумар 607 у так званым спісе экстрэмістаў. Ён успрыняў гэта як чаканае, але папрасіў закон і падставы ўключэння ў спіс”, — паведамляе ягоная жонка Аксана.

Паводле інфармацыі сваякоў, на Леаніда ўвесь час працягваюць ціснуць. “Лісты не аддаюць. Хіба што мае лісты да яго даходзяць 1 раз на месяц. Яго з верасня зрабілі “парушальнікам” з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме). Адным словам, выхоўваюць. Леанід працягвае пісаць скаргі па сваёй справе, паколькі ўсплылі пэўныя абставіны, але ўсё гэта беспаспяхова пры цяперашняй уладзе”, — гаворыць жонка.

Леанід Судаленка — палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна “Свабода-роўнасць-братэрства” Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых “за палітыку” рабочых. Абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. На тры гады пазбаўлены волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Штодзень

 

 

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны