136
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў па вяртанні дамоў убачыў, што ягоная кватэра знаходзіцца ў разгромленым выглядзе: мэбля разабраная, кнігі і рэчы раскіданыя ў хаатычным парадку. “Быццам сланы патапталіся па хаце, такога не было нават падчас ранейшых ператрусаў”, — заўважае Ілля. На дадзены момант таксама невядома, дзе знаходзіцца ягоная маці, спадарыня Валянціна Міронава. Паводле пацярпелага, гэта ўжо 6-ы ператрус з 2020 года на ягонай кватэры.
Некалькі дзён таму ў падобнай сітуацыі апынуўся ветэран незалежнай журналістыкі Гомельшчыны Анатоль Гатоўчыц, у кватэры якога таксама ўчынілі разгром “неўсталяваныя асобы”.