Культ асобы ў Гомельскім гарвыканкаме

by ZB

Уладзімір Прывалаў уступае на пасаду старшыні гомельскага гарвыканкаму. Фота: Гомельскія ведамасці

Адміністрацыі гомельскіх школ заклікаюць настаўнікаў і бацькоў падпісвацца на тг-канал нядаўна прызначанага старшыні гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. “Просім усіх падпісацца на тэлеграм-канал Прывалаў. Афіцыйна. І падключыць бацькоў. Гэта афіцыйны канал новага мэра горада”, — такое паведамленне распаўсюджваецца праз бацькоўскія чаты. На дадзены момант колькасць падпісчыкаў у тг-канале прызначэнца трошкі перавышае 1800 карыстальнікаў.

Уладзімір Прывалаў — гомельскі чыноўнік родам з суседняй расейскай Браншчыны. У апошнія гады ён працаваў на кіруючых пасадах у аблвыканкаме. Курыраваў напрамак ідэалогіі. У канцы 2022 года заняў крэсла старшыні Гомельскага гарвыканкама, замяніўшы нараджэнца ўкраінскага Данбасу Пятра Кірычэнку.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png