Конкурс на найлепшы памятны знак у кіеўскім скверы Каліноўскага

by ZB

“У гадавіну антыімперскага паўстання супраць Расіі 1863-1864 мы (Беларусы Кіева  і Беларускі Грамадзянскі цэнтр) аб’яўляем конкурс на лепшы памятны знак у скверы Каліноўскага”, – напісаў у сацыяльных сетках адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы Валер Сляпухін.

Цяперашні выгляд сквера імя К. Каліноўскага

Для ўдзелу неабходна даслаць  арганізатарам сваю прапанову да 27 лютага на скрыню: belaruskiev@gmail.com. Пераможцу будзе чакаць прыз. Таксама надалей збіраюцца сродкі на правядзенне самога конкурсу. Неабходна 1500 еўра.

Арганізатары абяцаюць не толькі прыз пераможцу, але і падарункі ўсім, хто дашле свой варыянт памятнага знака.

Нагадаем, у снежні сталася вядома, што перайменаванне сквера ў Кіеве ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага паспяхова прайшло ўсе фармальныя працэдуры.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png