Каты, сабакі, карткі, акуляры і мандарыны. – Што гублялі беларусы на Каляды

by homieldays

У святочнай атмасферы згубіць рэчы вельмі лёгка. “Штодзень” паглядзеў тэматычныя паблікі, каб зразумець, што часцей за ўсё гублялі беларусы на Каляды.

У пабліку “Знаходкі і страты Мазыр” жыхары рэгіёна размяшчаюць абвесткі пра знойдзеныя і згубленыя рэчы ці жывёлаў. Чат налічвае больш за 6,5 тысяч удзельнікаў. Што часцей за ўсё гублялі на калядныя святы? У топе згубленых рэчаў – тэлефон, ключы і банкаўскія карткі. “Здай у банк, уладальніка тут няма”, – адказваюць на паведамленне пра знойдзеную банкаўскую картку”. “Знойдзены кашалёк”, “быў згублены тэлефон”, “Чый ключ?”, – падобнага кшталту паведамленні часта сустракаюцца ў перыяд Каляд. Сярод згубленых рэчаў – пропуск на “Беларускабель”, гадзіннік, акуляры, рукавіцы, даведка, што “грамадзянін з’яўляецца навучэнцам” і нават мандарыны.

“Хто забыў мандарыны на прыпынку? Я аднёс іх у надзейнае месца і пакінуў на захаванне.” – Напісаў адзін з удзельнікаў пабліка і атрымаў 18 лайкаў за сваё паведамленне. Праўда, у пабліку гаспадар мандарын публічна так і не з’явіўся.

Але часцей за ўсё, на святы губляюць жывёл. “Згубленых жывёл будзе многа. Людзі не разумеюць, не думаюць галавой, калі вядуць сваіх гадаванцаў на прагулку, нават не задумваюцца, што яны могуць спалохацца гучных стрэлаў”, – пішуць неабыякавыя ўдзельнікі суполкі. Паводле ўдзельнікаў пабліка “Знаходкі і страты Мазыр”, сярод згубленых жывёл у навагоднюю ноч — котка, якая ўпала з балкона, сабака, якая падчас салютаў сарвала з ланцуга і ўцякла, а таксама іншыя каты і сабакі, якія зніклі пасля салютаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png