Калінкавіцкіх “дзікуноў” ацанілі ў Расеі

by ZB

Спрэчны з пункту гледжання эстэтыкі і здаровага сэнсу фестываль “Мамонт.BY”, які распрацавалі калінкавіцкія культработнікі, стаў срэбраным прызёрам у намінацыі “Найлепшая ідэя турыстычнай падзеі” прэміі Russian Event Awards. У аснове праекта – тэатральная пастаноўка, якую паказвалі ўвесну 2024 года культработнікі ў прысутнасці чыноўнікаў. Тады яны ўлюлюкалі ў звярыных шкурах на пацеху начальства.

Фота: тг-канал “Гомельшчына афіцыйна”

“Фестываль у Юравічах Калінкавіцкага раёна – сапраўдная машына часу, гатовая перанесці гасцей у каменную эпоху, – распавялі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі. – Галоўная разыначка – рэканструкцыя старажытных стаянак, танцы ля вогнішча, прысвячэнне ў «краманьёнцы», лекцыі навукоўцаў, а таксама стравы па старажытных рэцэптах. Пакуль гэта ідэя, але ёсць усе шанцы, што яна рэалізуецца ўжо ў 2025 годзе”, – паведамляецца ў афіцыйным тг-канале старшыні Гомельскага гарвыканкама.

Беларускія эксперты і навукоўцы скептычна паставіліся да сумнеўнай самадзейнасці калінкавіцкіх “дзікуноў”. Чаму такі падыход да папулярызацыі мінулага з’яўляецца спрэчным, падрабязна тлумачыць наш аўтар Раман Абуховіч у артыкуле “Жыццё дзікуноў, альбо ўлюлюканне “гасударавых людзей”. А вось як пракаментаваў навіну пра прэмію калінкавіцкім спецыялістам адзін гомельскі гісторык: “Мне страшна за захаванне помніка ад іх ініцыятываў”.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png