Якуб Колас па-руску. Навошта?

Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» ўпершыню будзе выдадзена цалкам на рускай мове. Нагода для гонару… ці наадварот?

 

Якуб Колас. Фота: Вікіпедыя

Звычайна выданне творчасці земляка на іншай мове сведчыць аб прызнанні на міжнародным узроўні. Калі б Коласа выдавалі ў Расіі для расійскага чытача, беларусы маглі б быць толькі радыя папулярызацыі класіка беларускай літаратуры за мяжой.

Але ў дадзеным выпадку гаворка пра выданне «Новай зямлі» па-руску ў Беларусі. Навошта? Як патлумачыў журналістам некалі беларускамоўны паэт і намеснік дырэктара, хочацца спадзявацца, усё яшчэ беларускага выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, гэта робіцца, каб кнігу маглі прачытаць дзеці, настаўнікі і бацькі.

«Я раблю эквірытмічны пераклад, які выконваецца з захаваннем вершаванага памеру, мая задача – захаваць гучанне і не страціць гістарычны кантэкст, – распавядае перакладчык Андрэй Цяўлоўскі. Шкада, што ні перакладчык, ні выдавец не заўважылі, што пра захаванні памеру і кантэксту згубіся сэнс.

Настаўнікам беларускай літаратуры і так цяжка стымуляваць дзяцей чытаць, калі кароткі пераказ можна прагледзець за некалькі хвілін у інтэрнэце. Цяпер жа, замест таго каб прачытаць твор у арыгінале, шмат хто сягне па рускамоўнае выданне, бо так прасцей. Вось такая ў нас у краіне папулярызацыя беларускай класікі…

Калі беларускія дзеці, настаўнікі і бацькі, што жывуць у Беларусі, не здольныя прачытаць беларускую класіку па-беларуску, то толькі такіх навін мы і заслугоўваем.

Штодзень

Слайдар пастоў